Беларуская мова

Программа курса

Курс падрыхтоўкі да экзамену ў 9 класе. Пераказ

Спачуваем вам, канечне, шаноўнае спадарства, але ведаеце, што з гэтага года, з 2017-2018, на экзамене ў школе будзе ўжо не дыктоўка, як раней, а пераказ? І пэўна разумееце, што пераказ есць пераказ, што гэта цалкам іншая работа, якой нядрэнна павучыцца спецыяльна.

Да таго ж, настаўніца цудоўная – Галубовіч Наталля Мікалаеўна, настаўнік – легенда, настаўнік – душа вучняў, так яе ўсе любяць і паважаюць, што нельга перабольшыць. Дастаткова зайсці ў яе кабінет у СШ №59! Настаўніца, якая добра ведае сваю справу, але самае галоўнае – можа так данесці гэта да любога, што яму і цікава, і эфект ёсць!

Звярніце ўвагу – набіраюцца толькі дзве групы!

 

Чаму я асабіста пачала размаўляць на мове

Ведаеце – неяк паехалі мы з мужам ва Украіну. Адзін з мясцовых жыхароў слухаў нас, слухаў і потым пытае:

Трэба было бачыць шчыра здзіўленыя вочы гэтага ўкраінца. Мы не ведалі, куды дзецца. І праўда, разважалі мы потым: ва Украіне размаўляюць па-ўкраінску, у Літве – па-літоўску, на Польшчы – па-польску. Не кажучы ўжо пра немцаў там усялякіх і французаў. І толькі мы – маленькая недарэчнасць сярод суседніх народаў. Гэта была апошняя кропля, якая вымусіла нас прыгадаць усе школьныя веды, і рашыцца пачаць!

Ну што – не шкадуем ні хвіліны! Атрымалася не так ужо страшна! Гаворым усё лепей і лепей. Вядома, каб навучыцца размаўляць на мове – трэба гаварыць на мове! Рэакцыя людзей? Ніхто амаль не адказвае на беларускай, але ўсе разумеюць! І прыемна ўсміхаюцца, нават часам дзякуюць!

Минск
ул. Лобанка, 81

Минск
ул. Лидская, 6

Минск
ул. А.Гаруна, 25

Минск
ул. Колесникова, 16

Францішак Багушэвіч - Прадмова да «Дудкі беларускай»

Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маей! Вам афяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, да і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя «мужыцкай» завуць, а завецца яна «беларускай». Я сам калісь думаў, што мова наша - «мужыцкая» мова, і толькі таго! Але, паздароў Божа добрых людцоў, як навучылі мяне чытаць-пісаць, з той пары я шмат гдзе быў, шмат чаго відзеў і чытаў: і праканаўся, што мова нашая ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая. Чытаў я ці мала старых папераў, па дзвесце, па трыста гадоў таму пісаных у нашай зямлі і пісаных вялікімі панамі а нашай мовай чысцюсенькай, як бы вот цяпер пісалася. Увідзеўшы гэта, я часта думаў: Божа ж мой, Божа! Што ж мы за такія бяздольныя? Якаясь маленькая Булгарыя - са жменя таго народу, - якіясьці Харваты, Чэхі, Маларосы і другія пабратымцы нашыя і ружны чужы зброд, жыды маюць па-свайму пісаныя і друкованыя ксёнжачкі і газэты, і набожныя, і смешныя, і слёзныя, і гісторыйкі, і баячкі; і дзеткі іх чытаюць так, як і гавораць, а ў нас як бы захацеў цыдулку ці да бацькі лісток напісаць па-свойму, дык, можа б, і ў сваёй вёсцы людзі сказалі, што «піша па-мужыцку», і як дурня абсмяялі б! А можа, і спраўды наша мова такая, што ёю нічога добрага ні сказаць, ні напісаць не можна? Ой, не! Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, як і другім добрым людцам, і гаворым жа мы ёю шмат і добрага, але так ужо мы самі пусцілі яе на здзек, не раўнуючы, як і паны вялікія ахотней гавораць па-французску, як па-свойму. Нас жа не жменька, а з шэсць мільёнаў - больш і шмат больш, не раўнуючы, як жыдоў, напрыклад, або татар, ці армян, а пакажы ж, ваша, хоць адну ксёнжачку ці аб гаспадарцы, ці так аб жыцці нашым, каб па-нашаму?

Ці ж ужо нам канечне толькі на чужой мове чытаць і пісаць можна? Яно добра, а навет і трэба знаць суседзкую мову, але наперш трэба знаць сваю. Перадумаўшы ўсё гэта, я, братцы, адважыўся напісаць для вас сякія-такія вершыкі: хто іх спадабае, таму дзякуй! А хто падумае лепш і больш напісаць, таму чэсць вечная і ад жывых людзей, і ад бацькавых касцей! А пісаць ёсць шмат чаго!

Спрадвеку, як наша зямелька з Літвой злучылася, як і з Польшчай з'ядналася дабравольна, дык усе яе «Бяларусяй» звалі, і недарма ж гэта! Не вялікая, не малая, не чырвоная, не чорная яна была, а белая, чыстая; нікога не біла, не падбівала, толькі баранілася.

Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носе; ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы.

Ужо больш як пяцьсот гадоў таму, да панавання князя Вітэнэса на Літве, Беларусія разам з Літвой баранілася ад крыжацкіх напасці, і шмат местаў, як Полацк, прызнавалі над сабой панаванне князёў Літоўскіх, а после Вітэнэса Літоўскі князь Гядымін злучыў зусім Беларусію з Літвой у адно сільнае каралеўства і адваяваў шмат зямлі ад крыжакоў і ад другіх суседаў. Літва пяцьсот дваццаць гадоў таму назад ужо была ад Балтыцкага мора ўдоўжкі аж да Чорнага, ад Дняпра і Днястра-ракі да Нёмна; ад Каменьца места аж да Вязьмы - у сярэдзіне Вялікаросіі; ад Дынабурга і за Крамяньчук, а ў сярэдзіне Літвы, як тое зярно ў гарэху, была наша зямліца - Беларусь! Можа, хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільні да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак...
(вылучэнні – рэдакц.)

 

Видео

 

 

 

Хацелі б бачыць такое метро ў Мінску?

метро минска по белорусски

VIP

96 бел руб / в месяц

4 человека и ни одним больше
Обучение в VIP-группе
2 академических часа в неделю

Индивидуально,
целеустремленно,
стремительно, чинно,
захватывающе.

Ваш ребенок получит в два раза больше внимания! Программа та же, что и в стандартной группе.

Standard

48 бел руб / в месяц

Не больше 8 человек
Обучение в стандартной группе
2 академических часа в неделю

Дешево, конкурентно,
живо, весело,
общительно,
захватывающе.

Но точно так же полезно. Результативность знаний такая же, как и в VIP.

Если у вас возникли вопросы,
с радостью ответим на все!

MTS 8033 357 21 62

 

Записаться на курсы

Мы работаем по договору